Вось колькі можна так саміх сябе зневажаць
Home » Мнение  »  Вось колькі можна так саміх сябе зневажаць
Народ проснитесь, какой с Тихоновской лидер?

Вось пытанне

Не было папярэджанняў, што Беларусь рызыкуе згубіць свае апошнія парэшткі незалежнасці?
about1

Усё проста

Аб'ядноўваць мусіць ідэя. Ідэя, а не нейкая незразумелая асоба! Чалавек можа выступіць нейкім «аб'ядноўшчыкам» толькі калі ён прасоўвае гэтую ідэю і толькі на той час, пакуль ягоныя дзеянні гэтай ідэі адпавядаюць.
А ў нас зараз мусіць быць толькі адна ідэя і мэта — беларуская Беларусь, незалежная перш за ўсё ад расейскай імперыі.
Ці прасоўвала калі-небудзь Ціханоўская гэтую ідэю?..

А зараз усё па чарзе...

Я спадзявалася, што хаця б пасля 24-га лютага людзі пабачаць, хто ёсць хто ў т.зв. новай беларускай апазіцыі. Хаця б пабачаць калі не іх працу на маскву, дык іх цалкам прафесійную няздольнасць. Пабачаць, што ні ў якім разе нельга ў такі складаны час давяраць ім лёс Беларусі і беларусаў. Што нельга давяраць ім казаць ад імя беларусаў. Бо яны ўжо наплявузгалі ўсялякай бязглуздзіцы пра адсутнасць геапалітычнага выбара, пра тое, што мы можам адначасова сябраваць з усімі, пра «мудрага» пуціна і «мудрую» маскву, «канструктыўную ролю расеі» і г.д.

Але ж не...

Штаб на чале с Ціханоўскай працягвае свае ваяжы. І ўсё яшчэ застаюцца людзі, якія, нягледзячы на ўсё, працягваюць гэтых «дзеячаў» падтрымліваць.

Хаця, канешне, іх ужо паменела

Пра гэта кажа хаця б праца т.зв. незалежных журналістаў з т.зв. дэмакратычных СМІ. Якія пачалі пісаць пра нейкі хэйт адносна Ціханоўскай (гэта, дарэчы, трэба запомніць: СМІ, якія лічаць сябе дэмакратычнымі, крытыку ў бок палітычнай асобы называюць хэйтам). Якія пачалі людзям расказваць, навошта ім Ціханоўская.
Бо, відаць, усё больш людзей сапраўды не разумеюць, а навошта гэтая лялька патрэбная?
Бо, калі пра крытыку ў бок Ціханоўскай, якая была заўсёды, пачалі пісаць (хаця і называючы гэта хэйтам), значыцца яе (гэтай крытыкі) настолькі пабольшага, што схаваць гэтую хвалю за ботамі і інш. ужо няма магчымасці...
Але ж усё роўна яшчэ застаюцца людзі, якія працягваюць бараніць Ціханоўскую.

Маўляў, ніхто не мог падумаць, што расея так зробіць...

Сур'ёзна, вось ніхто не мог падумаць? Расея дагэтуль не анаксавала Крым і Данбас? Расея дагэтуль не сцягвала войскі да межаў Украіны? З боку расейскага кіраўніцтва ніколі не гучала словаў пра тое, што вось павыходзілі з СССР з «падарункамі» — то бок быццам бы з расейскімі землямі? Ад расеі ніколі не адчувалася жадання ўзнавіць імпэрыю?
А датычна Беларусі? Не было да 2020-га году ціску с падпісаннем інтэграцыйных мап? Не было Бабіча? Не было інсайдаў, што рыхтуецца паглынанне Беларусі?
Ці вось проста так расея пасля 1997-га года, калі была падпісана дамова пра т.зв. саюзную дзяржаву, раптам узмацніла ціск з інтэграцыяй? Каб што?.. Каб ашчаслівіць беларусаў? Ці ўсё ж такі выключна дзеля сваіх інтарэсаў, сярод якіх уласна беларускіх інтарэсаў няма і не можа быць?..
І што? Не было ніякіх папярэджанняў наконт таго, што ёсць расея? Што спадзявацца на яе «канструктыўную ролю» ну ніяк не варта? Не было папярэджанняў, што Беларусь рызыкуе згубіць свае апошнія парэшткі незалежнасці?
Не было? Сур'ёзна? А вось чаму штаб да гэтых папярэджанняў не прыслухоўваўся? Вось пытанне.
І як гэта: ніхто не мог падумаць? Калі вось, напрыклад, я, звычайны чалавек, не палітык, не нейкі грамадскі дзеяч, гэта разумела, а тая, што ўзяла на сябе ролю і абавязкі «нацыянальнага лідара», — не?
Ці патрэбны тады такі «нацыянальны лідар», які не разумее відавочнага? Ці варта такому «лідару», які не разумее відавочнага, браць на сябе адказнасць за краіну і народ у такі складаны час?
- Вольга Ігуменшчава
І не трэба казаць, што яна «проста хацела дамагчыся новых выбараў». Не трэба пазбаўляць яе адказнасці, нават калі яна сама не разумела, што рабіла і што казала.
Бо калі яна паперлася на т.зв. «выбары» — яна ўжо ўзяла на сябе адказнасць. Калі яна назвалася «нацыянальным лідарам» — яна тым больш узяла на сябе адказнасць.
І чамусьці ад адказнасці казаць усялякую лухту ад імя беларусаў яна сябе не пазбаўляе.

І гэта ўвогуле нейкая каша ў галаве

Людзі, якія яе падтрымліваюць, давяраюць ёй верзці ўсялякую лухту, выстаўляючы беларусаў нейкімі дурнямі, якія нават пасля 2014-га года вераць, што можна адначасова сябраваць з расеяй і Украінай (дарэчы, чым такіх людзей у гэтым пытанні Лу не задавальняў?), але калі кажаш пра яе адказнасць — чуеш «яна нічога не павінна»...
Людзі, якія яе падтрымліваюць, давяраюць ёй верзці ўсялякую лухту, выстаўляючы беларусаў нейкімі дурнямі, якія нават пасля 2014-га года вераць, што можна адначасова сябраваць з расеяй і Украінай (дарэчы, чым такіх людзей у гэтым пытанні Лу не задавальняў?), але калі кажаш пра яе адказнасць — чуеш «яна нічога не павінна»...
Сур'ёзна? Нічога не павінна беларусам, ад імя якіх яна выказваецца? Ну, тады, яна і выказвацца ад іх імя не мае ніякага права.
Усё проста. Не бывае так, што адказнасці браць грошы на «дэмакратычную» барацьбу хапае — а за ўсё астатняе адказнасці няма...
І не трэба яе апраўдваць: маўляў, яна, простая хатняя гаспадыня, да 2020-га года ўвогуле не цікавілася палітыкай.

Калі не цікавілася палітыкай, навошта паперлася туды, дзе нічога не разумееш?

Тым больш у такі складаны і лёсавырашальны час для Беларусі, калі поле для манеўраў вельмі вузкае і любы крок можа прывесці ці да поўнага паглынання Беларусі расеяй, ці да вайны на беларускай зямлі....
Калі не цікавілася палітыкай, але ж усё роўна ў яе паперлася, чаму хуткімі тэмпамі не пачала наганяць тое, чым дагэтуль не цікавілася? А замест гэтага нешта там хіхікала: «дзевачкі мне рассказалі»...
Калі сама не цікавілася палітыкай і нічога ў гэтым не разумела, чаму не прыслухоўвалася да папярэджанняў наконт лёсу Беларусі і расейскай ролі ў гэтым? Чаму не прыслухоўвалася да розных меркаванняў? Чаму не ўзяла сваю галаву ў рукі і не пачала нарэшце ёю думаць? Сама думаць, а не проста зачытваць з паперкі тое, што ёй напісалі, не спрабуючы нават зразумець, а ці варта гэта зачытваць і паўтараць зноў і зноў вызубрынымі фразамі...

Але ж хопіць ужо нарэшце гэта рабіць!

Хаця, дарэчы, вобраз Ціханоўскай настолькі ўдалы, што, калі б яе не было, яе трэба было б выдумаць.
Бо з тым жа Бабарыкам людзі хутчэй бы пачалі задумвацца, чаму гэта банкір такі дурны? Чаму чалавек, чыёй прафесійнай дэфармацыяй ужо зрабіўся інстынкт пралічваць рызыкі, наконт Беларусі гэтыя рызыкі ну ніяк пралічыць не можа і робіць «памылкі» за «памылкамі»?
А вось усе «пралікі» Ціханоўскай наколькі заўгодна доўга можна спісваць на нейкія памылкі, на ейную недасведчанасць, палітычную неінфармаванасць, «яна толькі вучыцца» і г.д.
Узята з Facebook
home02
home03
Але ж хопіць ужо нарэшце гэта рабіць! Бо там у дарадцах Ціханоўскай значыцца Франак. Ён таксама палітычна недасведчаны? Там недзе ў штабе чарговую канстытуцыю піша «вечны апазіцыянер» Лябедзька. Ці ён таксама да 2020-га палітыкай не цікавіўся? Там недзе побач з Ціханоўскай заўсёды мільгае Латушка. Ці чалавек, які да апошняга працаваў у сістэме, не ведае, што гэта за сістэма? Ці гэты чалавек таксама далёкі ад палітыкі?
- Вольга Ігуменшчава
Не, там ля Ціханоўскай дастаткова «палітычных» людзей, каб было відавочна: прыкрывацца ейнай недасведчанасцю і далёкасцю ад палітыкі ну ніяк не выпадае.
Як не выпадае і лічыць усе неэфектыўныя дзеянні штаба проста «памылкамі».
Дарэчы, усе «дасягненні» Ціханоўскай, якія могуць пералічыць ейныя прыхільнікі, абмяжоўваюцца ейнымі ваяжамі па свеце.

І тут ёсць два варыянты адказаў

Маўляў, дзякуючы Ціханоўскай людзі па ўсім свеце даведаліся пра Беларусь і беларусаў.
Сур'ёзна? Вось колькі можна так саміх сябе зневажаць? Людзі па ўсім свеце даведаліся пра Беларусь і беларусаў дзякуючы выключна самім беларусам, якія нарэшце, хаця і ў нязручны час, паказалі сябе. І Ціханоўская тут ні да чога.
А па-другое, і ў чым карысць нам ад таго, што пра нас даведаліся? Людзі як у 2020-м годзе пра нас даведаліся, так у 2022-м годзе хутка забыліся пра тое, менавіта што пра нас даведаліся.
Ці, маўляў, Ціханоўская, сустракаючыся з лідарамі іншых краін, расказывае ім пра Беларусь і тое, што адбываецца ў Беларусі.
Сур'ёзна? Людзі, якія так кажуць, яны што, сапраўды лічаць, што там, сярод замежных лідараў, усе такія ж «хатнія гаспадыні», як сама Ціханоўская? Што з замежных палітыкаў да ваяжоў Ціханоўскай ніхто не ведаў, што ў нас за рэжым, хто такі Лу, не ведаў пра рэпрэсіі ў Беларусі, фальсіфікацыю выбараў, забойствы палітыкаў і г.д.?
- Вольга Ігуменшчава
Ці, мо, дагэтуль санкцыі не накладаліся, а ўсялякія «выбары» і «рэферэндумы» прызнаваліся?

Што за глупства!

Мне вельмі «падабаецца», што я да 24-га лютага 2022-га года як асноўны аргумент на карысць Ціханоўскай чула пра тое, што яна на міжнародным узроўні расказвае пра тое, што насамрэч адбываецца ў Беларусі. І пасля 24-га лютага 2022-га года я зноў чую такі ж самы аргумент! Толькі ўжо ў варыяцыі: расказывае пра сапраўдны стан рэчаў у Беларусі, каб нас не прыраўноўвалі да акупантаў.
Дык, мо, яна нешта не тое расказвала да 24-га лютага 2022-га года, калі нас адначасна паставілі на адну прыступку з расейцамі? Мо, яна нешта не тое даводзіла міжнародным лідарам, калі пасля 24-га лютага 2022-га ёй зноў трэба тое ж самае ім даводзіць?
Гэта ўжо як мінімум паказвае, што яе «праца» да 24-га лютага 2022-га года была марнай. То бок нават вось гэтым «дасягненнем» не выпадае прыкрывацца.

А не, ёсць жа яшчэ адно дасягненне!

Маўляў, Ціханоўская абудзіла і аб'яднала людзей! Сур'ёзна?
Раскачваць людзей пачалі яшчэ да з'яўлення Ціханоўскай. Ціханоўская проста зрабілася ў свой час за няйменнем «выбару» тым самым зэдлікам, за які, як памятаю па апытанках, людзі гатовыя былі ісці галасаваць.
І асабіста яе ролі, яе намаганняў і г.д. у гэтым няма. Там выкарыстоўваліся рэсурсы штаба таго ж Бабарыкі, да наяўнасці якіх увогуле шмат пытанняў...
Па-другое, а якая карысць з таго аб'яднання? Да чаго такім вось «аб'яднаннем» дайшлі? Да «аб'яднанага» падлагоджвання пад агрэсара і нарэшце да акупацыі нашай зямлі? А ўвогуле, мне «падабаецца» гэтая каша ў галаве.
Бо ад адных і тых жа людзей можна пачуць кардынальна розныя аргументы. Аднім разам яны кажуць, што няма ніякіх лідараў — яны самі сабе лідары і проста абурыліся супраць масавых фальсіфікацыяў (калі вы самі сабе лідары, дык чаму вам так складана адмовіцца ад Ціханоўскай і вы працягваеце апраўдваць ейныя «памылкі»?). А другім разам яны ж кажуць пра тое, як Ціханоўская і ўсе астатнія іх абудзілі.

Вы б ужо вызначыліся нарэшце

Ці вы самі такія малайцы, што праз 26 гадоў усё ж такі пабачылі несправядлівасць і прачнуліся, ці вас адмыслова прымусілі гэтую несправядлівасць пабачыць і адмыслова абудзілі.
І да другога адразу ўзнікае пытанне: а навошта вас вырашылі абудзіць?Задайце, яго сабе, калі ласка.
А калі ўсё ж такі першае, дык і не чапляйцеся за Ціханоўскую. Бо калі вы самі сабе лідары, навошта вам яна?
Прамаўляць нешта на міжнародным узроўні? Дык ужо ж бачна, як яна напрамаўлялася пра сяброўства з расеяй, канстрыктыўную ролю крамля, адсутнасць геапалітычнага выбару і г.д.
Ужо ж бачна, што тое, што яна быццам бы прамаўляла да 24-га лютага 2022-га года, пасля 24-га лютага 2022-га года нам аніяк не дапамагло.
Выпрацоўваць нейкую стратэгію? Дык вы ж самі прызнаеце ейную палітычную недасведчанасць. Якой эфектыўнай стратэгіі можна чакаць ад палітычна недасведчанага чалавека? Як увогуле ў такі складаны час можна давяраць «лідару», які ў свой час не змог пралічыць акупацыю Беларусі, а наадварот, рабіў стаўку на дэмакратычныя змены менавіта на той бок, які зараз і выкарыстоўвае нашу зямлю як ваенны плацдарм?
Ды толькі адзін гэты факт мусіць пазбавіць яе хоць якой падтрымкі!

Ці, мо, яна патрэбна дзеля таго, каб аб'ядноўваць людзей?

А аб'ядноўваць вакол чаго і з якой мэтай? І ўвогуле, без нейкай асобы стымулаў для аб'яднання ў той час, калі па нашай зямлі свабодна ходзяць расейцы, вам недастаткова?
Аб'ядноўваць мусіць ідэя. Ідэя, а не нейкая незразумелая асоба!

Каментары

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *


Math Captcha
− 3 = 1