Але як чалавек без палітычнага досьведу, Зянон пачаў шукаць ворагаў народа сярод камуністычнай улады, потым у Расеі. Ён не ўлічываў, што народ беларускі нязлосны, добразычлівы, помніць дабро якое зрабіў рускі народ Беларусі пасля вайны, калі дапамог адбудаваць Беларусь.
Пакольку ніякай эканамічнай праграмы ў пазнякоўцаў не было, то БНФ не здоляў нічога прапанваць ні народу, ні ўладнай эліце. Тое, што Зянон Пазняк з'ехаў было добра і для Пазняка і для ўлады. Ва ўсялякім разе ён крыві не праліў, а крыху разварушыў наша балота.
- Чытач Лі
Цікавыя меркаванні з Інтэрнэту
Ніколі не быў прыхільнікам ніякіх партый тым больш тых у назве якіх ёсць словы хрысціянская ці кансерватыўная, але вельмі добра разумею чаму ў дзеда бамбіць настолькі што ён ужывае такія моцныя вобразы ад якіх выразна аддае 30-мі мінулага стагоддзя. Бо за столькі год адсутнасці здаровага палітычнага жыцця і абыякавасці да яго большай часткі грамадства ў большасці нібыта разумных людзей хіба ўвогуле кудысьці падзелася крытычнае мысленне і засталося толькі адно адчуванне - хто заўгодна, толькі не лука. Вось і Зянон намагаецца дагрукацца да грамадства праз нейкія моцныя пачуцці і вобразы, бо логіка і здаровы глузд кудысьці імігравалі з нашай краіны за столькі год жыцця ў гэтай фантасмагорыі.
Вольная Беларусь
БНС 2017
Сакратарыят "Вольная Беларусь" ставіць задачу падрыхтаваць і стварыць Часовы Нацыянальны Урад Рэспублікі Беларусь, які павінен узяць на сябе функцыю надзвычайнай улады ў час ліквідацыі рэжыму Лукашэнкі, у пэрыяд рэформаў і перамен". Сябры БНС: Юры Беленькі, Алесь Адамковіч, Павел Усаў, Юры Цехановіч, Віталь Зайка, Анатоль Міхнавец, Зянон Пазьняк
БНС выступае ў якасьці Арганізацыйнага камітэту Часовага Нацыянальнага Ураду Беларусі, які па сутнасьці будзе зьяўляцца Ценявым Кабінетам, што павінен узяць на сябе адказнасьць за ўтрыманьне парадку, забесьпячэньне законнасьці і палітычнай будучыні Беларусі ў час пераменаў і краху рэжыму Лукашэнкі.
Першы – гэта прынцып гарантаваньня незалежнасьці краіны. Другі – гэта недапушчэньне дыктатуры. Неабходна стварыць такую палітычную сыстэму, якая не дазволіць аднаму чалавеку ці групе людзей захапіць уладу і ўсталяваць дыктатуру. Трэці прынцып – гэта прыярытэт чалавека. Дзяржава павінна быць для чалавека, каб ён працаваў на сябе ў сваёй краіне й быў бы шчасьлівы гэтым. Багацеў бы ён, багацела б дзяржава. Дзеля гэтага трэба даць чалавеку свабоду, забясьпечыць яго правы, павагу да яго, забясьпечыць узровень даходаў яго сям’і, даць яму адукацыю. Чацьверты, вельмі важны, прынцып – гэта прынцып адраджэньня беларускай нацыі. Трэба, каб усе дзяржаўныя інстытуты (і эканамічныя, і палітычныя, і культурныя) функцыянавалі з пэрспэктывай адраджэньня нацыянальнай культуры.
Аб вызначэньні статуса акупаванай краіны для Беларусі
Геапалітычная катастрофа, якая адбылася пасьля расейскага захопу Беларусі і ўвядзеньня расейскага акупацыйнага войска на беларускую тэрыторыю (17-01-2022), выклікала рашысцкі напад Расейскай Федэрацыі на Ўкраіну, паставіла пад пагрозу Польшчу, Летуву, Латвію і ў цэлым Эўропу, але на Захадзе тое якбы яшчэ да канца не разумеюць, хоць вайна ўжо пачалася і Беларусь (яе тэрыторыю) Расея ўключыла ў стратэгічную зону сваёй агрэсіі.
Сумна на такое глядзець, але трэба ўсімі сіламі папраўляць становішча. Першым чынам неабходна дамагацца міжнароднага рашэньня аб вызначэньні статуса акупаванай краіны для Беларусі. Рашэньне можа прыняць Міжнародны Суд ААН, што знаходзіцца ў Гаазе. Па Статуту МС з такім зваротам могуць выступаць дзяржаўныя ўстановы акупаванай краіны. Але непрызнаны марыянэткавы антынародны рэжым Лукашэнкі ёсьць пасобнікам акупантаў.
Ролю ініцыятара ў цяперашніх абставінах магла б узяць на сябе Рада БНР і тут, мяркую, яшчэ ня страчаныя магчымасьці. Статут МС таксама прадугледжвае выключэньні з правіла. Беларускі Нацыянальны Сакратарыят "Вольная Беларусь" скарыстаўся гэтым палажэньнем, зьвярнуўся ў Міжнародны Суд і яшчэ ў 15 міжнародных установаў з прапановай аб прызнаньні статусу акупаванай краіны для Беларусі. Лісты адпраўлены 4-га красавіка.
Мяркую што справа мусіць быць прадоўжаная ўсімі Беларускімі арганізацыямі, якія маюць дачыненьні да палітыкі. Задача мае агульнаграмадзкае агульнанацыянальнае значэньне. Звароты мусяць працягвацца. Сутнасьць пытаньня, выкладзенага ў лісьце, мы тут зьмяшчаем.
Ад БНС "Вольная Беларусь" ліст падпісаны Юры Беленькім, Паўлам Усавым, Зянонам Пазьняком
4 красавік 2022.